Трэніраваць млекакормячых будуць па новай методыцы.

У акіянарыўме Севастопаля аднавіліся трэніроўкі чарнаморскіх баявых дэльфінаў, паведамляе РІА Навіны.

Гэтыя марскія жывёлы выкарыстоўваліся з мэтай выяўлення ваенных прадметаў пад вадой і раней. У Севастопальскім дэльфінарыі такія трэніроўкі праводзіліся, пачынаючы з 1973 года. Спецыяльна падрыхтаваныя жывёлы знаходзілі зброю і ваенную тэхніку на дне мора, маглі атакаваць баявых плыўцоў і караблі праціўніка замацаванымі на галаве зброяй і выбухоўкай. Пасля развалу Савецкага Саюза дэльфіны сталі выкарыстоўвацца ў мірных мэтах - для лячэння дзяцей-інвалідаў.

У гэтым годзе трэніроўкі адновяцца, але ўжо па новай ўдасканаленай методыцы. Украінскія спецыялісты падкрэсліваюць, што праца з дэльфінамі будзе накіравана ў асноўным на ўдасканаленне пошукавых навыкаў жывёл.

У той жа час, па дадзеных агенцтва, не выключана, што даследаванні севастопальскіх навукоўцаў могуць атрымаць і іншую накіраванасць, напрыклад навядзенне баявога дэльфіна на групу плыўцоў ці міні-субмарыну з наступнай атакай.